Общество

Пабачыў сьвет тысячны нумар «Нашай Нівы»

На гэтым тыдні выйшаў тысячны нумар «Нашай Нівы». Віншуем!

Як патлумачыла рэдакцыя, сучасная нумарацыя выданьня вядзецца ад траўня 1991 году, калі «Нашу Ніву» адрадзілі ў Вільні. Паводле гэтага адліку нумар будзе 579-м. Калі ж палічыць усе нумары, што зьявіліся ад заснаваньня «Нашай Нівы» — ад 1906 году, — то выходзіць, што агулам іх роўна тысяча.

Да выхаду 1000-га нумару газэты “нашаніўцы” прымеркавалі зьмену дызайну сайту ”Наша нiва”.

“Салідарнасць” віншуе калегаў з першай тысячай і зычыць новых посьпехаў на ніве Адраджэньня!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)