Политика

«Улады так спадзяваліся на «перазагрузку» з Варшавай пасля выбараў, але выглядае, што дарэмна»

Радаслаў Сікорскі можа стаць новым міністрам замежных спраў Польшчы. Што гэта азначае ў плане ўзаемаадносін з Беларуссю і як складвалася яго асабістае ўзаемадзеянне з Лукашэнкам?

На магчымае прызначэнне Сікорскага на пасаду міністра звяртае ўвагу журналіст Радыё Свабода Дзмітрый Гурневіч.

— Хунта ў Менску сурочыла. Так спадзяваліся «перазагрузкі» з Варшавай пасля выбраў, але выглядае, што дарэмна, — піша Гурневіч.

Польскія СМІ з упэўненасцю на 100% пішуць, што новым міністрам замежных спраў гэтай краіны стане чалавек, якога Лукашэнка ненавідзіць усім сэрцам (і тут узаемна, дарэчы).

Польскае МЗС мае ўзначаліць палітык, карані якога ў Беларусі. Гэта нашчадак стаўпецкай шляхты Радаслаў Сікорскі (род з Пашкевічаў). Ён ужо ўзначальваў МЗС Польшчы раней, сустракаўся з Лукашэнка і казаў пасля, што той скончыць, як Мілошавіч або Караджыч.

Да ўсяго, ён муж Эн Эплбаўм — адной з самых уплывовых публіцыстак свету, якая паходзіць з кобрынскіх габрэяў і шмат піша пра Беларусь, выдатна разумеючы ўсе нюансы сітуацыі. І калі б вырашаў я, то прызначыў бы міністаркай менавіта яе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(62)