«Слёзы па 2/11». Трэці сезон літаратурнага падкаста, які агучваюць акторы Купалаўцы
«Малус» — праект, які робіць сучасную беларускую літаратуру даступнай бясплатна, кожнаму і паўсюль.
Аўтары праекта намагаюцца пераадолець складанасці і абмежаванні, якія паўсталі перад беларускай культурай у сувязі са знішчэннем літаратурнай інфраструктуры ў самой Беларусі ды вымушанай эміграцыі як творцаў, так і іх аўдыторыі.
«Малус» з’явіўся ў 2022 годзе і ўяўляе сабой падкаст, дзе кожны эпізод — гэта асобнае апавяданне, асобная нетрывіяльная і цікавая гісторыя. Сярод Купалаўцаў, якія агучылі эпізоды — Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Міхась Зуй і Сяргей Чуб.
Першы выпуск новага сезону «Слёзы па 2/11», ужо можна праслухаць на ўсіх асноўных пляцоўках: Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Аnchor, Сastbox, Яндэкс, YouTube, Amazon Music, Overcast, Pocket Casts, RadioPublic, Castro і Breaker.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное