Памёр добраахвотнік палка Каліноўскага Аляксандр Царук

Беларус Аляксандр Царук з пазыўным Сашко быў добраахвотнікам палка Каліноўскага. Вярнуўся з вайны і цяжка захварэў на анкалогію.

Аляксандр Царук

Сябры ваяра паведамілі, што сёння ранкам Сашко пайшоў з жыцця, піша Белсат.

Развітанне адбудзецца ў Літве.

Аляксандр упершыню сутыкнуўся з беззаконнем сілавікоў Лукашэнкі задоўга да 2020-га года. У 2020-м таксама ўдзельнічаў у пратэстах і мусіў з’ехаць з Беларусі.

«У траўні 2023 году лекары знайшлі ў беларускага дабраахвотніка і валантэра рак (плоскаклеткавая карцынома галавы і шыі). Пасля 10-гадзіннай аперацыі пухліну выдалілі, і Аляксандр праходзіў курс радыёпрамянёвай тэрапіі, — піша сузаснавальнік фонда BYSOL Андрэй Стрыжак. — Але ж у асабістай вайне Аляксандра пераможцай стала смерць. 55-гадовага мужчыны не стала днём 13 красавіка».

Старэйшая дачка Аляксандра Царука збірае сродкі на пахаванне бацькі.  

Праваабаронца нагадвае, што данат з BY/RU картак небяспечны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(2)