Католікі і пратэстанты святкуюць Вялікдзень

Святочныя набажэнствы прайшлі ва ўсіх каталіцкіх і пратэстанцкіх храмах Беларусі.

Нясвіж, касцёл Божага Цела

31 сакавіка Вялікдзень адзначаюць грэка-каталікі (ўніяты), рыма-каталікі і пратэстанты. Сёлета розніца з праваслаўнымі складзе больш за месяц — яны адзначаць Вялікдзень 5 мая.

Мiнск, Чырвоны касцёл, сакавiк-2024

Беларусь багатая сваёй культурнай і духоўнай спадчынай. Падобна да таго, як пінскія балоты з’яўляюцца «лёгкімі Еўропы», таксама і наша Бацькаўшчына павінна быць духоўнымі лёгкімі Старога кантынента.

Аднак у апошнія часы яны ўсё часцей хварэюць. На іх вельмі моцна ўплывае паталогія практычнага матэрыялізму, спалучаная з рэлятывісцкай і нігілістычнай думкай, як кажа Папа Бэнэдыкт XVI.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч – у святочным звароце да вернікаў

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(5)