Каляднае печыва: майстар-клас па-беларуску ад часовага паверанага ў справах Германіі ў Беларусі
Міхаэль Новак паказаў, як у нямецкім пасольстве рыхтуюцца да свята і каляднага кірмашу.
Часовы павераны ў справах Германіі ў Беларусі прыадчыніў дзверы пасольства, дзе ўжо стаіць святочная елка, а таксама даў майстар-клас па вырабе нямецкага каляднага печыва.
— Сярдэчна вітаю, дарагія сябры! — звярнуўся па-беларуску Міхаэль Новак. — Як вы бачыце, ужо маем у рэзідэнцыі калядную атмасферу, елку прыгожую. Як я вам і абяцаў, сёння будзем расказваць, як рабіць нямецкае каляднае печыва.
Далей дыпламат запрасіў на кухню і ўласнаручна паўдзельнічаў у прыгатаванні печыва для каляднага кірмашу.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное