Филин

Сяргей Васілеўскі

Дракахруст: Выхад Масквы на першыя пазіцыі ў мігранцкім крызісе азначае для Лукашэнкі страту яшчэ адной часткі суверэнітэту

Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст патлумачыў Филину, ці варта чакаць сур’ёзнага абвастрэння сітуацыі на мяжы.

— Нямецкая выданне Stern паведамляе, што шлях праз Расію і Беларусь у Еўропу паступова становіцца асноўным маршрутам нелегальнай міграцыі.

Нямецкія эксперты пры гэтым лічаць, што размова ідзе аб сумеснай акцыі Мінска і Масквы, у якой расійскі бок пачынае выходзіць на першыя пазіцыі ў адрозненне ад таго, што адбывалася ў 2021-м.

Беларускія экперты мяркуюць, што Крэмль зараз можа абвастрыць сітуацыю на мяжы Беларусі з краінамі ЕС. Ці патрэбна гэта зараз афіцыйнаму Мінску? І ці рады Лукашэнка ад такой змены роляў?

— Зразумела, што наўрадці. Таму што, калі ён вёў гэтую палітыку, калі ён яе вызначаў, то з ім і размаўлялі. Ён уплываў на нешта. А зараз і ў гэтай сітуацыі, а не толькі ў ваенным сэнсе, гэта азначае страту часткі суверэнітэту і часткі ўласнай улады над Беларуссю.

Бо цяпер гэтыя пытанні вырашаюць расейцы. Зразумела, што яго гэта не радуе. І тут, аказваецца, ён не здольны захаваць свой суверэнітэт.

У Лукашэнкі тут ёсць свае меркаванні. Не варта забываць, што міграцыйны ціск нікуды не знікаў ад 2021-га, калі гэты палітычны праект Лукашэнкі, назавём гэта так, узнік. Гэты ціск рабіўся то меншы, то ўзмацняўся, як сёлета. Але ніколі не знікаў.

Для Лукашэнкі гэта ці не адзіныя магчымыя контрсанкцыі. Бо з боку Захаду санкцыі ўведзеныя, яны даволі балючыя, досыць чуйныя, а што Мінск можа зрабіць у адказ? Забараніць імпарт у Беларусь нейкіх тавараў? Гэта смешна, Захад гэтага не заўважыць.

А вось націснуць на інтарэсы заходніх краінаў міграцыйным крызісам — гэта можна. Як у свой час Мікіта Хрушчоў сказаў наконт Карыбскага крызісу, наконт размяшчэння ядзерных ракетаў на Кубе: «Мы запусцім амерыканцам вожыка ў штаны».

Вось і тут мігранты сталі пэўным спосабам запусціць вожыка заходнім палітыкам у штаны. Пры чым, што тут было для Лукашэнкі добрым: ён мог рэгуляваць памер гэтага «вожыка».

Можна зрабіць мігранцкую плынь большай, можна яе зменшыць. А можна перанакіраваць — з Літвы на Польшчу, як было ў 2021-м, з Польшчы і Літвы — на Латвію, як здарылаася сёлета. З санкцыямі з боку Захаду так рабіць складана, а з мігрантамі так можна.

Калі вы памятаеце, яшчэ ў 2021 годзе былі размовы пра тое, што за ўсім гэтым стаіць Крэмль. Ці то бласлаўляе беларускі бок на гэта, або і наўпрост удзельнічае. Зараз жа іх роля значна больш відавочная, яны ў гэтым удзельнічаюць, а не проста бласлаўляюць.

І гэта цяпер гульня і расейцаў — закінуць заходнікам вожыка ў штаны. Наколькі яны хочуць усё гэта абвастраць, накіраваць на Захад мільённы пакток? Не, факт. Гэта не відавочна, што яны менавіта так зробяць, як таго баяцца нямецкія эксперты.

Хутчэй за ўсё гэта робіцца паводле формулы «пагроза страшней за выкананне». Мы вам паказваем, што мы ў гэтым удзельнічаем, паколькі мігранцкая плынь ідзе і з Расіі.

Але зусім не факт, што гэтая плынь ператворыцца ў дзявяты вал. Бо калі ты ператвараеш усё ў дзявяты вал, то ўжо няма спосабаў рэгуляваць даўжыню іголак у «вожыка».

Бо калі «вожык» мае аптымальныя памеры — гэта добры спосаб ціску: а вы вось тое не рабіце, не пашырайце санкцыі, менш дапамагайце Украіне. Так што вось гэты расійска-беларускі ціск мае хутчэй такую мэту.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(13)