«Для Паўночнай Карэі Беларусь увогуле неіснуючая краіна»

Аляксандр Кныровіч – пра заяву Лукашэнкі пра супрацоўніцтва з Кiмам «на траіх».

На сустрэчы з Пуціным у Сочы Лукашэнка заявіў: «Я думаю, што мы можам падумаць і аб супрацоўніцтве недзе на траіх. Паўночная Карэя, Расія... Ведаю, што цікавасць велізарная ў карэйцаў да вас. Я думаю, кавалак працы і ў Беларусі там знойдзецца. З улікам тых праблем, якія існуюць».

Бізнесмен Аляксандр Кныровіч лічыць, што ў Паўночнай Карэі нічога карыснага для Лукашэнкі няма.

— Якое може быць супрацоўніцтва паміж Расіяй і Севернай Карэяй? — задаецца ён пытаннем у эфіры Еўрарадыё. — У якой галіне? Бог з ім нават з Беларуссю. Для Паўночнай Карэі Беларусь увогуле неіснуючая краіна.

Што каштоўнага ёсць у Паўночнай Карэі для Расіі, акрамя аднаго голаса ў ААН? Няма там нічога карыснага, там больш для Лукашэнкі. Калі нават можна вытаргаваць нешта з Паўночнай Карэі, то Кітай гэта зрабіў ужо за нас, і яшчэ да Пуціна.

Таксама Кныровiч разважае, чаму Лукашэнка так тэрмінова паляцеў да Пуціна:

— У Беларусі праз пяць месяцаў парламенцкія выбары, у Расіі таксама. Пуцін на іх павінен з нечым ісці. Нешта павінна сымбалізаваць гэтую перамогу.

Я думаю, што ўварванне ва Украіну, — гэта была передвыбарчая праграма Пуціна. Наступнае кампанія пра тое, што «Пуцін вялікі пераможца».

Перамогі не адбылося, і настановішча Расіі ў вайне на сакавік наступнага года будзе яшчэ горшым. І тут як бы крыецца такая магчымасць абмяркоўваць нешта за зачыненымі дзвярыма. Аб чым — тут можна фантазіраваць. 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.7(53)