Цыганкоў: Як «барын» Пазьняк пахваліў «калгасніка» Лукашэнку

Журналіст «Радыё Свабода» і вядучы «Белсата» Віталь Цыганкоў – пра тое, ці магчыма бала змена ўлады ў 2020-м, і каго з аналітыкаў найбольш цэніць.  

У інтэрв’ю каналу Жыццё-маліна Цыганкоў ўзгадаў эпізод пачатку 1990-х ў буфеце Вярхоўнага савета:

– Стаіць Пазняк, есць. Побач праходзіць Лукашэнка. І Зянон Станіслававіч яму кажа: «Добра, Саша, ты выступіў, працягвай, працягвай у тым жа духу». Здаецца, у гэтым нічога кепскага. Але калі ведаць усе інтанацыі, спецыфіку асобаў Пазняка і Лукашэнкі, то апошні ўспрымаў гэта як нейкую пахвалу зверху барына да яго, такога нехламяжего колхозника. А Лукашэнка тады ўжо лічыў, што стане прэзідэнтам.

Цыганкоў вельмі крытычна ставіцца да Пазьняка, які негатыўна выказваецца з адрас іншых апазізыйных палітыкаў:

– Яго публічныя заявы кажуць пра тое, што палітыка Пазняка года з 2000-га была заўсёды аднолькавая: тапіць тых у дэмакратычным руху, хто высоўваецца, становіцца лідарам, высоўваецца вышэй за яго, называць іх здраднікамі, маргіналамі незалежна ад іх пазіцыі, незалежна ад іх дзеянняў, незалежна ад колькасці іх адсідак, незалежна ад іх стаўлення да Расеі, беларускай мовы і Еўразвяза.

Ці маглі падзеі жніўня 2020 года прывесці да змены ўлады ў Беларусі? Журналіст лічыць, што калі б людзі штодзень не разыходзіліся, гэта магло б прывесці да расколу ўнутры наменклатуры і сілавікоў.  

Цыганкоў распавёў, што восенню 2019 года атрымаў прапанову ад правацэнтрысцкай кааліцыі (АГП, БНФ, БХД, Рух «За свабоду») вылучыцца ў прэзідэнты. Праз некалькі тыдняў ён адказаў на прапанову адмовай.

– Перш за ўсё, я думаў пра тое, пасадзяць адразу ці не пасадзяць. Другое — ці прынясе мой удзел нейкую карысць краіне. Гэта я не вельмі бачыў, – адзначыў Цыганкоў.

Нагадаем, што вясною 2020 года ў праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі неклькіх партый (Аляксей Янукевіч, Павел Севярынец, Вольга Кавалькова і г.д.), але ў выніку яны персварыліся паміж сабой і працэдура скончылася правалам.

Цыганкова спыталі, якіх палітычных аналітыкаў ён цэніць больш за усё. У чацвёрку журналіста ўвайшлі Юрый Дракахруст, Валер Карбалевіч, Аляксандр Класкоўскі і Арцём Шрайбман. Апошняга ён назваў першым у плане папулярнасці і ўплывовасці, але не ў дакладнасці і глыбіні прагнозаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.2(35)