Спорт

«Зьмяя» выглядае не па «ГОСТу»

Адзін зь ляўрэатаў “Басовішча-2005” — група “Зьмяя” — сьвядома ідзе на ўскладненьне музычнай мовы. Вакалістка Зоя кажа: “Мы адмовіліся ад “куплетна-прыпеўнай” схемы, цяпер мы пішам міні-рок-опэры!”.

Новы альбом “Зьмяі” атрымае назву “ГОСТ”. Удзель-нікі групы тлумачаць гэта тым, што яны паставілі сабе за мэту ствараць музыку, якую ў Беларусі яшчэ не выконвалі. Гітарыст “Зьмяі” (па сумяшчальніцтву і групы “Нэйра Дзюбель”) Уладзімер Сахончык кажа: “Мы ня хочам выглядаць музыкамі “па ГОСТу” — чарговымі клонамі заходніх ці мясцовых рок-зорак. Вось чаму ў нашых новых кампазыцыях можна будзе адчуць уплыў і адгалоскі ня толькі nu-metal, hardcore, але і фолку, джазу і блюзу”.

Гэта будзе ўжо другі альбом каманды. Першы, выдадзены летась, “Усё дзеля вас” музычная грамадзкасьць сустрэла прыязна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)