Беседка
Аксана Колб, «Новы час»

Уладзімір Някляеў: «Усе «сталіны» меркавалі, нібы яны вызначаюць каму і кім быць»

Напярэдадні 70-годдзя (нават не верыцца!) беларускі паэт, празаік і экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў падзяліўся з НЧ думкамі пра тое, ці сумяшчальныя паэзія і палітыка, расказаў, пра што шкадуе і яшчэ шмат пра што.

— Мужчыну робіць жанчына, якая побач. Вам з гэтым па жыцці шчасціла. Але ці лёгка з вамі крочыць па жыцці?

— Са мной — наўрад ці. Але мне з ёй насамрэч пашчасціла.

Напачатку не выглядала, што гэтае шчасце, свята гэтае, назваўшыся Вольгай, будзе доўга трываць. Але вось трывае. І ведаеце, чаму? Бо як толькі мне пачынае здавацца, што я спазнаў усе яе таямніцы, глыбіні, яна пачынае адкрывацца глыбінямі новымі. Часам зусім нечаканымі, такімі, якім, здавалася б, у ёй, такой маленькай, няма дзе й змясціцца.

Як гэта было, скажам, у 2010 годзе, калі ўсплыла і ўсю яе запоўніла мужнасць. Неверагодная мужнасць. І выявілася яна не толькі ў тым, што Вольга была побач са мной па дарозе на Плошчу, што яна — толькі ўявіце гэта! — кідалася на спецназаўцаў, якія выкрадалі мяне са шпіталя, але і ў штодзённай, штоночнай (яна амаль дзесяць сутак, бо не ведала, жывы я ці мёртвы, вачэй не сплюшчыла) барацьбе за маё жыццё, за маё вызваленне.

Зараз мала хто памятае, але гэта яна 20 снежня, калі ўвесь Мінск быў скаваны марозам і страхам, нічога і нікога не пабаяўшыся, склікала замежных журналістаў, назіральнікаў, дыпламатаў, заявіла пра злачынства, здзейсненае рэжымам у дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі — і менавіта з гэтага ўзнялася ў свеце хваля падтрымкі палітвязняў, пачаўся палітычны і эканамічны ціск на рэжым. Яшчэ б дзень, міжнародныя назіральнікі, журналісты раз’ехаліся б — і рэзананс падзей у Мінску бы зусім не такі.

«Ці вы супакоіце вашу жонку, ці мы аддадзім яе мянтам, а ўжо яны яе...» — казаў мне, сярод ночы на допыт выцягнуўшы, старшыня КДБ, і я баяўся, што сапраўды могуць «аддаць мянтам», а яна нічога не баялася і, цяпер пра гэта ўжо можна казаць, урэшце дамаглася свайго, на той час немагчымага, неверагоднага: змусіла паказаць ёй мужа ў турме, каб ведаць, што ён жывы…

Цалкам інтэрвью чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)