Спорт

Pete Paff скарылі Ўроцлаў

Капэля Pete Paff, этнічны праект Піта Паўлава, вярнулася з аднаго з найбуйнейшых эўрапейскіх фэстываляў. Pete Paff далі два канцэрты ва Ўроцлаве, куды былі запрошаныя дзеля ўдзелу ў міжнародным Вышэградзкім фэстывалі разам з такімі польскімі музычнымі зоркамі, як Kult, Pidzama Porno, Voo Voo.

Першы сольны канцэрт прайшоў у клюбе Lykend. Музыкі адыгралі ўсе песьні са свайго альбому, які неўзабаве зьявіцца ў продажу, а таксама шмат іншых вядомых кампазыцыяў і некалькі кавэраў (у тым ліку “Песьню пра каханьне”). Выступ доўжыўся паўтары гадзіны, два разы музыкаў выклікалі на біс, былі прададзены амаль усе прывезеныя кружэлкі.

Другі канцэрт адбыўся ў “Вытворні фільмаў фабулярных”. Капэля грала разам з Jamie Clarke’s Perfect (England/Ireland/Bosnia), гуртом гітарыста легендарнага Pogues і пераможцамі сёлетняга Сопату польскім Zakopower. Pete Paff быў вельмі цёпла прыняты ўроцлаўскай публікай, апошняя песьня “Зялёны сад вішнёвы” сьпявалася разам з усёй заляй.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)