Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі

Пра гэта паведаміў рэжысёр і журналіст Леанід Міндлін.

Раман Якаўлеўскі. Архіўнае фота Радыё Свабода

Раману Якаўлеўскаму было 68 год. Ён супрацоўнічаў з беларускімі і замежнымі выданнямі, спецыялізаваўся на міжнароднай тэматыцы, публікаваў палітычныя агляды.

Напрыканцы існавання СССР супрацоўнічаў з прыбалтыйскімі незалежніцкімі рухамі, з латышскай незалежніцкай газетай «Атмода», друкаваў у ёй артыкулы пра Курапаты. Перавозіў у Беларусь самвыдат. 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(9)