Общество

Палітзняволеных мужа і жонку восьмы раз запар пакаралі «суткамі». У няволі яны агулам правядуць 112 і 111 сутак

Анастасія Крупеніч-Кандрацьева і Сяргей Крупеніч павінны былі выйсці на волю 22 і 23 кастрычніка пасля амаль 100 сутак на Акрэсціна.

21 кастрычніка над імі прайшлі чарговыя суды па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць), паведамляе «Вясна».

У Ленінскім РУУСе на мужа і жонку бесперапынна працягваюць складаць пратаколы за перасыл адзін адному навінаў з тэлеграм-каналаў, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі.

Справы Сяргея і Анастасіі разглядзела суддзя Таццяна Шоцік. Іх ізноў абвінавацілі ў перасылцы «экстрэмісцкіх» спасылак.

Суддзя не ўлічыла ўсе памылкі ў матэрыялах справы і зноў арыштавала Сяргея і Анастасію на 13 сутак кожнага. Муж і жонка агулам правядуць на Акрэсціна 112 і 111 сутак адпаведна. Негледзячы на тое, што яны амаль чатыры месяц будуць за кратамі ў нечалавечых умовах, ім прыйдзецца сплаціць вялізарныя грошы за харчаванне ў ЦІПе. Адзін дзень на Акрэсціна каштуе 14 рублёў і 50 капеек, кожны з іх мусіць выплаціць больш за 1 600 рублёў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.8(10)