Спорт

Нямецкі футбольны звяз: Беларуская федэрацыя футболу папрасіла нас не дапускаць бел-чырвона-белыя сцягі і герб «Пагоня»

На матчы ў нямецкім Мёнхэнглядбаху беларускіх заўзятараў не прапускалі з Пагоняй і бел-чырвона-белымі сцягамі на просьбу АБФФ. Беларуская федэрацыя футболу адмаўляе, што прасіла аб гэтым.

— На афіцыйным паседжанні перад гульнёй Беларуская федэрацыя футболу папярэдзіла нас, што на стадыёне для палітычнай прапаганды выкарыстоўваюцца пэўныя сімвалы і сцягі. АБФФ папрасіла нас не дапускаць бел-чырвона-белыя сцягі і герб «Пагоня». Па нашых звестках, гэты сцяг не з’яўляецца афіцыйным сцягам Беларусі і таму мы вырашылі трымацца асноўнай забароны палітычных сімвалаў на стадыёне. Афіцыйны сцяг і герб былі, зразумела, дапушчаныя, — пракаментаваў belsat.eu Штэфан Айерман, прэсавы сакратар нямецкага футбольнага звязу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.3(65)