Спорт
Сяргей НЯТРЭБА

Дзяркова цягне ў Азію

Былы гулец каманды КВК БДУ Андрэй Дзяркоў працягвае заваёўваць музычную прастору са сваёй групай “Таиланд”.

Ён пайшоў па сьцяжыне, ужо пратаптанай Зьміцерам Вайцюшкевічам. Дзяркоў вырашыў вызначыцца праз азіяцкую стылістыку, пра што сьведчыць ня толькі назва праекту, але й песьні зь відэашэрагам. “Таиланд” дэбютаваў на беларускім TV зь кліпам “Книга перемен”, зараз у ратацыі “Скрыжаваньняў Эўропы” знаходзіцца песьня пад назвай “Такеши Китано”, а зусім нядаўна Дзяркоў з дапамогай рэжысэра Глеба Шапо зьняў новы кліп — Tabu. Апавядае сам рэжысэр: “Гэткую азіяцкасьць будзем лічыць фішкай кліпавай стылістыкі “Таиланда”. Мы рабілі натурныя здымкі на прыродзе, у Лошыцкім парку, сярод жоўтай лістоты. Як у фільме “Герой”, памятаеце? І дадалі ў кліп хранікальныя кадры зь гісторыі Кітая і Японіі. Атрымалася стыльна і сур’ёзна ў патрэбнай прапорцыі”. Наконт сур’-ёзнасьці дадае сам Дзяркоў: “У песьнях знаходзіцца месца як асацыяцыям, так і чамусьці канкрэтнаму. У гэтай песьні ёсьць радкі пра аўтакатастрофу, у якую я па-трапіў і нейкім цудам застаўся жывы”.
Прэзэнтацыя кліпу на песьню Tabu мае адбыцца 19 лі-стапада ў межах акцыі MTV у Беларусі, якая праходзіць штосуботу на Кастрычніцкай плошчы. Рэліз дэбютнага максы-сынглу групы
“Таиланд” заплянаваны на 6 сьнежня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)