27 лістапада — Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Далучыліся дыпламаты і прэзідэнты

Святлана Ціханоўская абвясціла 27 лістапада Днём салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі і заклікала праводзіць розныя акцыі ў падтрымку вязняў і пісаць ім лісты і паштоўкі.

Мантас Адаменас, Джулія Фішэр, Нікаля дэ Лакост і Аста Андрыяўскене

Да акцыі салідарнасці далучыліся праваабаронцы і замежныя дыпламаты. Так, літоўскі МЗС сумесна з праваабаронцамі-вясноўцамі зладзіў кампанію падпісання паштовак — #FreedomLetters.

Пасольства Нідэрландаў упрыгожыла браму бела-чырвона-белымі стужкамі, мэрыя Парыжа з беларускай дыяспарай арганізавалі канцэрт Маргарыты Ляўчук, а прадстаўнікі МЗС Нарвегіі, Латвіі, Чэхіі і іншых краін выступілі са словамі падтрымкі.

У акцыі #FreedomLetters прынялі ўдзел віцэ-міністр замежных спраў Мантас Адаменас, былая часовая паверанная ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Аста Андрыяўскене, былы міністр абароны і былы міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус, дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі П’ер-Аляксандр Англад і пасол Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лакост, пасол ЗША ў Беларусі Джулія Фішэр ды іншыя.

А вось твіт прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды:

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(30)